Настаўнікаў не забываюць

Дню настаўніка прысвячалася мерапрыемства, якое арганізавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі Л. П. Шашкова і старшыня савета ветэранаў педагагічнай працы В. М. Падгорская.
За «салодкім» сталом сабраліся тыя, хто большую частку свайго жыцця аддаў школе, каго яе праблемы і сёння турбуюць, непакояць сэрца. Цікавы сцэнарый свята неназойліва вярнуў прысутных спачатку ў гады вучобы ў школе, а затым на ўрокі, якія запомніліся на ўсё жыццё. А яшчэ паважаныя ветэраны выцягвалі білеты, у якіх былі тэарэтычныя пытанні і практычныя заданні. Усе справіліся з імі на “выдатна”.
Успаміны, успаміны… Ніхто з прысутных не пашкадаваў аб тым, што выбраў прафесію настаўніка.
А цяпер назаву прозвішчы тых, хто прысутнічаў на гэтым свяце. Іх ведаюць не толькі калегі-настаўнікі, а і многія жыхары нашага горада. Гэта Н. І. Журовіч, Т. М. Маёрава, Э. М. Белавусава, В. П. Старчанка, Н. В. Бабкова, Н. С. Міронава, Е. А. Міроненка. А таксама тыя, хто не стаяў у класным пакоі, але рабіў усё магчымае, каб у школе працавалася лягчэй: Г. У. Баркоўская, В. Д. Чаплянская, Т. А. Аўчыннікава, А. М. Волкава.
Хутка праляцеў час. Удзельнікі сустрэчы, развітваючыся, дзякавалі Лідзіі Пятроўне і Валянціне Міхайлаўне за цудоўны адпачынак і за ўсё тое, што яны робяць для ветэранаў педагагічнай працы.
Людміла БУДАГОЎСКАЯ,
ветэран педагагічнай працы, настаўнік вышэйшай катэгорыі.

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *