Падзяліся добрым настроем

За вокнамі цёплы вечар. Каля пад’езда дома з вясёлым смехам бегае малеча.
— Міша, паглядзі, які прыгожы сёння захад сонца! — радасна крычыць сямігадовая Насця.
Дзяўчынка спыняе веласіпед, з цікавасцю назірае за гэтым прыгожым малюнкам прыроды. Да яе падбягае і сябар. Яны ўважліва глядзяць у неба. Пра нешта гавораць. Потым хуценька бягуць да бацькоў, каб расказаць ім пра ўбачаны “цуд”, падзяліцца сваім добрым настроем.
Таццяна Падліпская.