За ўсё даводзіцца плаціць

Двухгадовы Мікітка жыве ў бабулі. Маці хлопчыка, Рыма Б., вучыцца ў Клімавічах, зараз знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцяці. Жанчыне прадаставілі асобны пакой у інтэрнаце, толькі набывай прафесію ў дзяржаўным аграрным каледжы і радуйся, што сынок падрастае. Замест гэтага яна заглядвае ў чарку. “Я маладая яшчэ, мне хочацца пагуляць”, — заяўляе яна ў адказ на ўшчуванні педагогаў, супрацоўнікаў міліцыі. У хаце — брудны посуд, няма пасцельнай бялізны, нармальнай ежы.
Калі жанчыне сказалі, што дзіцяці будзе адабрана, тая кінулася ў слёзы. Хаця ў маі мінулага года ёй давалі шанц выправіцца. Не выкарыстала яго. “Сын мяне забудзе!” — румзала яна на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Забыўшы, што хлопчыка можна наведваць у Доме дзіцяці хоць кожны дзень. За паўгода ёсць час навесці парадак і ў сваіх паводзінах, і ў хаце.
У Вольгі Е. ёсць дачка. Але на першым плане ў жанчыны — гарэлка і асабістыя ўцехі. Не працуе. Пакуль маці ўладкоўвала сваё асабістае жыццё, дзяўчынка стала прапускаць заняткі, падманваць цётку, у якой даводзілася начаваць. Раз так — тая адмовілася яе прыглядваць. У доме маці — страшэнная антысанітарыя, у выніку чаго далейшае знаходжанне ў ім дзяўчынкі стварыла пагрозу яе жыццю і здароўю. Непаўналетнюю вырашана адабраць у маці. Цяпер аб ёй будзе клапаціцца дзяржава. Але, падросшы, што скажуць такія хлопчыкі і дзяўчынкі маці, якія абакралі іх дзяцінства?
Раіса Раманава.

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *