На шчаслівым твары — усмешка вясны

На шчаслівым твары — усмешка вясны

З чаго пачынаецца вясна? З першага капяжу? З песні жаўранка? З пралескі, якая з’явіцца на сонечнай лясной палянцы? Ці са звонкіх ручаёў, што бягуць па дарозе?.. Хутчэй за ўсё гэта рамантычная пара года пачынае свой адлік са светлага свята жанчын, якое сімвалічна мы адзначаем 8 сакавіка. Бо жанчына, як і вясна, дае пачатак новаму жыццю…
Дзень жанчын — адно з самых любімых святаў у шматдзетнай сям’і Хазанавых, якая жыве па вуліцы Цяністай у горадзе Клімавічы. Муж і жонка, Сяргей Уладзіміравіч і Марына Дзмітрыеўна, выхоўваюць пяцёра дзетак. Гаспадыня працуе лабарантам у аграрным каледжы, а гаспадар — электраманцёрам у Клімавіцкіх электрычных сетках. Бацькі стараюцца выхаваць сваіх родных крывіначак добрымі і адукаванымі людзьмі.
Старэйшая дачка Каця — навучэнка першага курса Мсціслаўскага каледжа. Дзевяцікласніца Таццяна, пяцікласнік Ілья, першакласнік Дзіма вучацца ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 1. Чатырохгадовая Даша наведвае дзіцячы сад “Расінка”.
Восьмага сакавіка муж, дачушкі і сыны дораць сваёй любай жанчыне кветкі, сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, кажуць шчырыя словы, чытаюць вершы, віншуюць са святам. Гэты дзень асаблівы для сям’і Хазанавых. У 2008 годзе напярэдадні Дня жанчын Марыі Дзмітрыеўне была ўручана высокая ўзнагарода — ордэн Маці.
Таццяна Падліпская.
На здымку: сям’я Хазанавых.