Спраў прыбаўляецца

Падчас маючых адбыцца 25 красавіка выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў на Гусаркаўшчыне належыць абраць 11 дастойных прадстаўнікоў у сельскі Савет.
Вясна прыспешвае. На чарговым пасяджэнні сельвыканкама абмеркаваны пытанні, звязаныя з веснавымі палявымі работамі. Своечасова, якасна іх правесці, стварыць трывалую кармавую базу, вырасціць добры ўраджай — аб гэтым гаварылі дырэктар падсобнай гаспадаркі РУП “Клімавіцкі ЛГЗ” Віктар Галянкоў, старшыня сельвыканкама Анатоль Васільеў, старшыня райвыканкама Віталій Грышанаў.
Ул. інф.