Зроблена ў Клімавічах

Летась сваю прадукцыю ў бліжнія рэгіёны Расійскай Федэрацыі рэалізаваў філіял РУПП “Магілёўхлебпрам” Клімавіцкі хлебазавод. Насенне рапсу, муку жытнёвую ў Грузію адгружаў камбінат хлебапрадуктаў. Акрамя дзяржаўных структур, на экспарт адпраўлялі свае вырабы суб’екты малога бізнесу. Такая практыка будзе распаўсюджвацца.
Мікалай РАСКАТАЎ.