Выступленні клімаўчан прыйшліся даспадобы

Сёстры Галіна Хлудкова і Людміла Лапаева — заўзятаркі песні і наогул творчасці. Як ладзіцца недзе на Магілёўшчыне фестываль — лічы, там і яны. І ніводнага разу яшчэ Барысаўны з конкурсаў з пустымі рукамі не вярталіся. Чарговы дыплом прывезлі з рэспубліканскага свята Купалле (“Александрыя збірае сяброў”). Сямейна-сваяцкі калектыў прадстаўляў наш раён на падворку народнай творчасці “Жывіце ў радасці”.
Як расказаў начальнік цэнтральнай клубнай сістэмы раёна Сяргей Булянкоў, на Купаллі ў Александрыі пабывалі таксама ансамбль народнай песні “Беразуха”, народны тэатр гульні “Гарэзы” — яны прымалі ўдзел у творчых праграмах мабільных груп і падворка “Глушанскі хутар”. Выстаўку-продаж сваіх вырабаў арганізаваў Дом рамёстваў.
Выступленні клімаўчан гасцям прыйшліся даспадобы.
Галіна Цыганкова.