Журналіст. Паэт. Бард

Журналіст. Паэт. Бард

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча, прысвечаная памяці цудоўнага чалавека, журналіста, паэта, барда Міколы Глуздова. «Ушел из жизни светлый человек.// Людская память о таких нетленна.// Ему был дан, увы, короткий век — // Судьба звезды, сгорающей мгновенно» — гэта радкі з верша Яўгенія Дзясятнікава, аўтар з Магілёва прысвяціў іх нашаму земляку Міколу Глуздову, а прачытала верш, адкрываючы вечар памяці, дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сеткі Таццяна Даменікан.
Мікалаевіч Глуздоў нарадзіўся 31 кастрычніка 1952 года, а ў ліпені 2013 года дачасна пайшоў з жыцця. Ён ураджэнец Горацкага раёна, але ўвесь час жыў і працаваў у Клімавічах, у раённай газеце: пачынаў карэспандэнтам, апошняй жа яго пасадай была — намеснік галоўнага рэдактара. Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь.
Цудоўны журналіст: з-пад яго пяра аднолькава добра выходзілі і аналітычныя артыкулы, і замалёўкі пра лёсы людскія, і гумарэскі.
Таленавіты паэт: паэзiя Мiкалая Глуздова — гэта ўвасабленне вечнага пошуку iсцiны, турботнага чалавечага духу, праўды пачуццяў.
Унікальны бард: яго песні — глыбокадумныя і лірычныя, сур’ёзныя і жартлівыя — па-майстэрску выкананыя аўтарам пад акампанемент вернай гітары, кранаюць да глыбіні душы.
Ён быў прафесійны журналіст, адказны працаўнік і надзейны калега, шчыры таварыш і верны сябра. І па жыцці, і ў творах пранёс трапяткія адносіны да жанчыны, да маці.
Так гаварылі аб сваім калегу і паплечніку ў творчасці паэты — былы рэдактар раённай газеты, член Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Мінчанка і адказны сакратар Галіна Цыганкова.
У Міколы Глуздова было шмат добрых сяброў, шмат людзей цанілі яго творчасць. Як аўтара, як журналіста яго запрашалі на шматлікія мерапрыемствы — і ніколі не мелі адмовы. Заўсёды Мікалай Мікалаевіч адносіўся да запрашэнняў адказна і цікава праводзіў сустрэчы.
У чытальнай зале сабраліся блізкія па духу людзі — сябры, добрыя знаёмыя, калегі, прыхільнікі творчасці Міколы Глуздова. Сваімі ўспамінамі па-дзяліліся нашы землякі Аляксандр Пукілаў, Лідзія Шашкова, Святлана Асмалоўская, Сяргей Сяргееў, Мікалай Кавалёў, Зінаіда Грашчанка, Людміла Цімаховіч, Ніна Раманенка. З кімсьці Мікалай Мікалаевіч супрацоўнічаў, хтосьці прыносіў да яго свае творы, прыходзіў за парадай.
Заўсёды цеснае супрацоўніцтва было ў журналіста і паэта з цэнтральнай раённай бібліятэкай. Антаніна Сіліверстава, узначальваючы дадзеную ўстанову, шмат зрабіла для папулярызацыі творчасці паэтаў-клімаўчан. Менавіта ў бібліятэцы былі выдадзены зборнікі вершаў Міколы Глуздова «Быть. Жить. Любить», «Навстречу солнцу». Добрую традыцыю працягваюць яе па-плечнікі. Да вечара памяці Міколы Глуздова калектыў бібліятэкі, які зараз узначальвае Таццяна Даменікан, выдаў кнігу вершаў паэта «Бесконечность».
«Ты стремился успеть,/ Рифма в сердце жила.// Многих смог примирить,/ Мягко правя слова.// Мог шутить, песни петь,/Нараспашку душа.// Будем все вспоминать,/ Как звучала струна» (Сяргей Сяргееў); «Нёс ты людзям дабро / І на-дзею ў жыцці/ Сваім незгасаючым сэрцам» (Ніна Раманенка). «Друзей хороших часто мы теряем,/ Но с доброй памятью о них живем.// Спасибо за стихи, что мы читаем,/ И твои песни, что с душой поем» (Аляксандр Пукілаў). Такія цёплыя і сардэчныя радкі прысвяцілі земляку паэты-клімаўчане.
Скончыўся вечар, але жывуць і будуць жыць вершы і песні Міколы Глуздова.
Галіна Віктарава.
Фота
Валерыя Асмалоўскага.