У клімавіцкім карагодзе

16344У памяці народа, а часам і ў актыўным бытаванні, захава-ліся лепшыя фальклорныя традыцыі, іх прадэманстравалі ўдзельнікі раённага фальклорнага конкурсу “Клімавіцкі карагод”. У конкурсе прымалі ўдзел 13 школ раёна і Клімавіцкі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ў тэатралізаванай форме паказалі абрады “Заручыны”, “Улазіны”, “Саракі”, “Вялікдзень”, “Гуканне вясны” і іншыя. Таксама гулялі ў гульні, спявалі меладычныя песні, дэманстравалі народныя касцюмы.
У намінацыі “Беларуская аўтэнтычная фальклорная песня” лепшай прызнана песня навучэнцаў Мілаславіцкай СШ “Ой, жала я, жала”, запісаная ў вёсцы Цітаўка ад Соф’і Багачовай. На другім месцы — навучэнцы Ціманаўскай СШ, яны спявалі песню “Каля рэчанькі”, якую перанялі ад Марыі Цыкуновай, на трэцім — СШ № 4 за выкананне песні “Дзе сонца закацілася”.
А вось за народны касцюм першае месца атрымалі навучэнцы СШ №1, другое месца — навучэнцы Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, трэцяе — раённай гімназіі.
Усё жыццё беларусаў суправаджаюць народныя гульні, у якіх бяруць удзел і старыя, і малыя. Лепшай гульнёй на фальклорным свяце стала “Печ ката”, якую паказалі навучэнцы Палошкаўскай сярэдняй школы. Не менш цікавымі былі “Крывы танок” — у выкананні хлопчыкаў і дзяўчынак з СШ № 3 і “Блін гарыць” — у выкананні прадстаўнікоў Звянчацкай школы.
Усе ўдзельнікі добра прадставілі абрады нашых продкаў, і ўсё ж такі кампетэнтнае журы прысудзіла першае месца навучэнцам Раднянскай школы — за абрад “Прыехалі сваты на двор” (на здымку). Клімавіцкі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі атрымаў другое месца. А вось трэцяе месца паміж сабой падзялілі Мілаславіцкая і Палошкаўская школы.
Па выніках усіх конкурсаў пераможцамі сталі прадстаўнікі Мілаславіцкай СШ. На другім месцы — Палошкаўская СШ, на трэцім — Раднянская СШ.
Дар’я Эверс.

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *