Гучы заўсёды, родная мова!

16516Вось ужо на працягу 7 гадоў у ДУА “ВПК Барсукоўскі дзіцячы сад-базавая школа” праходзіць свята беларускай культуры. У гэтым годзе яно было праведзена ў форме вячорак «О, матчына мова! Маленства вясна!». Гэта самае яркае, запамінальнае і насычанае мерапрыемства, якое ўспрымаецца вучнямі як сваеасаблівае свята, свята іх ведаў, здольнасцей, выдумкі, знаходлівасці, свята роднай мовы.
Да планавання вячорак прыцягваліся і навучэнцы, і настаўнікі, але пры гэтым улічваліся інтарэсы, прапановы і пажаданні ўсіх удзельнікаў. І вось гледачы занялі свае месцы, на імправізаванай сцэне размясціліся артысты, загучала музыка, і пачалося…
Выйшлі вядучыя Алеся Анціпенка і Марыям Палакян. Загучалі беларускія песні ў выкананні “зорачкі” нашай школы Таццяны Кісялёвай. Вучні 9 класа развярнулі на сцэне сапраўдны беларускі кірмаш. Усе дзеці з задавальненнем пагулялі ў беларускія народныя гульні, а самыя маленькія аматары роднай мовы прадэманстравалі гледачам інсцэніроўку песні “Мужанёк-памочнік” (Людміла Новікава). Яркім і незабыўным было выступленне вучняў 8 класа: Дар’і Шарыхінай, Мікіты Саўкіна, Таццяны Улазоўскай, Максіма Міхліна. Што толькі яны не паказвалі! То на сучасны лад інсцэніравалі песню “Як хацела ж мяне маці…”, то напомнілі ўсім беларускія дражнілкі, то танчылі вясёлы танец-фантазію “Беларусачка”.
Ва ўсіх свята выклікала настолькі эмацыянальны ўздым, цікавасць і станоўчыя эмоцыі, што “артыстам” вельмі доўга апладзіравалі і дзеці, і настаўнікі, і бацькі. А падрыхтавала і арганізавала гэта прыгожае і пазнавальнае мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Тамашова.
Алеся Анціпенка,
вучаніца 8 класа.

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *