Свята продкаў у Ціманава

17373Раённы цэнтр культуры і краязнаўчы музей працягваюць працу па збору і захаванню беларускіх традыцый. Нядаўна спецыяліст па фальклору Галіна Суялка і аўтар гэтых радкоў адправіліся ў чарговую навуковую экспедыцыю ў аграгарадок Ціманава.
У сельскім Доме культуры сабраліся ўдзельнікі самадзейнай творчасці, каб прадэманстраваць абрад памінання продкаў.
— У кожнага з нас ёсць дарагія нам людзі, што пайшлі ад нас у розныя часы: хто — даўно, а хто і зусім нядаўна, — кажа дырэктар Дома культуры Любоў Брадзіхіна. — І мы ўзгадалі абрад памінання продкаў, каб аб ім даведалася моладзь.                                                                                                                                                                                                        Мерапрыемства пачалося, калі ўсе госці сабраліся каля святочнага стала. На стале ўжо стаяла прыгатаваная куцця, піражкі з капустай, каўбаса, кансервацыя.
Перш за ўсё запалілі свечку, якая была ўмацавана ў хлебе. Затым кожны запаліў сваю свечку, ўжо загадзя ўмацаваную ў посудзе з крупой.
У гэты час гаспадар адчыняе дзверы, а гаспадыня зазывае дзядоў на вячэру.
— Дзяды, прадзеды! Хадзіце, родненькія, хадзіце, даражэнькія: і сталыя і немаўляты, і маці і сёстры, і браты і бацькі, і людзі чужыя, незнаёмыя, хадзіце да нас на вячэру, — раней абавязкова казалі такія словы, — тлумачыць самая сталая жанчына Марыя Цыкунова.
Потым кладуць абрус з хлебам на падаконнік. Пасля гэтых дзеянняў прыступілі да вячэры. Перш-наперш кожны паспрабаваў кашы. Паклалі яе і на падаконнік. Пакуль елі, спявалі песні, успаміналі пра продкаў.
Пасля вячэры кожны аднёс сваю свечку на абрус з хлебам. Менавіта так сустракалі свята памінання продкаў у Ціманава.
Актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства прыняла малады спецыяліст, мастацкі кіраўнік Алёна Ігнаццева. Менавіта яна падрыхтавала сцэнарый свята.
Дар’я ЭВЕРС.

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *