Шлях да сябе

17480Добрая праца з моладдзю праводзіцца ў Клімавіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 14. Прайшло шмат акцый па праблемах сучаснасці: барацьба з тытунекурэннем, ужываннем наркотыкаў, прафілактыка ВІЧ і СНІД.                                                                Педагог-арганізатар Наталля Грышкевіч сумесна з сацыяльным педагогам, псіхолагам Марынай Карпянковай падчас тыдня, прысвечанага барацьбе з ВІЧ і СНІД, падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў і сустрэч з навучэнцамі ліцэя: куратарскія гадзіны, лекцыі, якія суправаджаліся тэматычнымі мультымедыйнымі прэзентацыямі. Праводзіліся віктарыны і конкурсы малюнкаў — не толькі па тэме ВІЧ, але і па іншых актуальных тэмах.
Пра прафілактыку СНІД хлопцам і дзяўчатам расказваў урач-інфекцыяніст раённай бальніцы Міхаіл Пятровіч Шпакаў.
Увазе навучэнцаў на адной з лекцый Наталля Грышкевіч прадставіла фільм «Выйсце ёсць» — пра жыццё звычайнага чалавека, які цягам многіх гадоў з’яўляецца носьбітам ВІЧ- інфекцыі. Але ён, тым не менш, жыве паўнавартасным жыццём.
Разам з другакурснікамі яна раздавала чырвоныя стужачкі — усім вядомы знак салідарнасці з хворымі «чумой XXI стагоддзя» — жыхарам горада.
Выйсце ёсць: тым, хто ўжо хварэе на ВІЧ-СНІД, — змагацца і перамагаць, нам — быць талерантнымі і акуратнымі, прытрымлівацца здаровага і бяспечнага ладу жыцця.
Людміла Рыськова.