«Нашы дзеці»

З 11 снежня 2017 г. па 10 студзеня 2018 г. на Клімаўшчыне пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. На святы да школьнікаў прыйдуць старшыня райвыканкама і яго намеснікі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, лідэры грамадскіх фарміраванняў. Так, 26 снежня ў райцэнтры на базе раённага цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раёна” адбудзецца навагодняя свята з уручэннем падарункаў. Для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў — выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі, ДУА “Клімавіцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”, дзяцей-інвалідаў, вучняў 1-4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў — набываць падарункі будуць за кошт сродкаў раённага бюджэту.
Нікіфар МІНЧАНКА.