У Клімавічах адкрыта Памятная дошка ў гонар заслужанага дзеяча культуры БССР Леаніда Іосіфавіча Ячнева

8 мая, адбылася неардынарная для нашага раёна падзея: была адкрыта Памятная дошка ў гонар заслужанага дзеяча культуры БССР, нашага земляка Леаніда Іосіфавіча Ячнева. Яна адкрыта па ініцыятыве ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў працы імя Леаніда Ячнева раённага цэнтра культуры. Устаноўлена Памятная дошка на фасадзе будынку раённага цэнтра культуры, дзе шмат гадоў працаваў маэстра.
Нарадзіўся Леанід Іосіфавіч у 1924 годзе ў вёсцы Махоўка, што знаходзілася каля Савініцкай Цітаўкі. Але потым у 1934 годзе сям’я пераехала ў Паўлавічы.
У 1940 годзе ён паступіў у Мінскае музычнае вучылішча пры Беларускай музычнай кансерваторыі, але скончыць яго перашкодзіла вайна. Тым не менш Леанід Іосіфавіч здзейсніў сваю “музычную мару”: хоць асноўнай яго працай была настаўніцкая (чвэрць стагоддзя адпрацаваў настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе № 3), але і музыка ішла побач.
За гады творчай дзейнасці Л.І.Ячнеў стварыў тры хоры, якія потым атрымалі званне “народны”.
Але Леанід Іосіфавіч знакаміты не толькі як таленавіты арганізатар мастацкай самадзейнасці і хормайстар. Ён да таго ж яшчэ быў і таленавітым кампазітарам і напісаў шмат цудоўных песень на вершы паэтаў Магілёўшчыны.
Ганаровае права адкрыць Памятную дошку было дадзена сыну мастацкага дзеяча Леаніду Леанідавічу Ячневу.
Народны хор ветэранаў працы выканаў некалькі песень Леаніда Іосіфавіча Ячнева.

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *