Стогадовы юбілей Клімавіцкай раённай газеты. Фотарэпартаж

Стогадовы юбілей адзначыла 25 красавіка Клімавіцкая раённая газета: у гэты дзень у 1918 годзе выйшаў яе першы нумар. А 28 красавіка ў раённым цэнтры культуры адбыліся ўрачыстасці з нагоды юбілею. Ва ўтульнай зале сабраліся супрацоўнікі “Роднай нівы” і калегі з іншых раёнаў, пазаштатныя аўтары, сябры раёнкі, шаноўныя госці і проста жыхары райцэнтра.

На свяце прысутнічалі: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Дзівакова; намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў, дырэктар Інфармацыйнага агентства “Магілёўскія ведамасці” Святлана Шутава; намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама Наталля Глушакова; старшыня раённага Савета дэпутатаў Васіль Захарэнка; старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Пётр Грышанаў.

Праца калектыву “Роднай нівы” адзначана Падзякай міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча. Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчык рэдакцыйна-тэхнічнага аддзела Валянціна Сафранкова — трыццаць пяць гадоў працуе яна ў рэдакцыі. Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама атрымала адказны сакратар Галіна Цыганкова, Ганаровую грамату упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — галоўны бухгалтар Вікторыя Казлова; Ганарову. Грамату Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў  — фотакарэспандэнт Валерый Асмалоўскі.

Галоўнаму рэдактару Нікіфару Мінчанку прысвоена ганаровае званне Беларускага саюза журналістаў “Заслужаны журналіст”. За шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і ў сувязі са стагоддзем выдання Ганаровай граматай Беларускага саюза журналістаў узнагароджаны Мікалай Мінчанка, ветэран установы, былы галоўны рэдактар газеты.

Быў і яшчэ шэраг узнагарод. А рэдакцыя за плённае супрацоўніцтва таксама адзначыла Падзякамі ўстановы сяброў раёнкі і пазаштатных аўтараў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны ўзнагароды пераможцам і прызёрам шахматнага турніру і конкурсу дзіцячых малюнкаў, якія прысвячаліся стогадоваму юбілею газеты і праводзіліся напярэдадні свята.

[ngg_images source=»galleries» container_ids=»48″ display_type=»photocrati-nextgen_basic_thumbnails» override_thumbnail_settings=»0″ thumbnail_width=»120″ thumbnail_height=»90″ thumbnail_crop=»0″ images_per_page=»50″ number_of_columns=»0″ ajax_pagination=»0″ show_all_in_lightbox=»0″ use_imagebrowser_effect=»0″ show_slideshow_link=»0″ slideshow_link_text=»[Показать слайд-шоу]» order_by=»sortorder» order_direction=»ASC» returns=»included» maximum_entity_count=»500″]