АФИША

«Запрашаем да радні»

У суботу, 15 верасня, у аграгарадку Родня адбудзецца свята “Запрашаем да радні”. Пачнецца яно ў 14.00 на пляцоўцы каля Дома культуры. Далей ідуць наступныя мерапрыемствы:
14.30-15.30 — раённы конкурс “Валадар сяла”;
15.30-16.00 — тэатралізаваная праграма творчага калектыву Раднянскага сельскага Дома культуры “Шляхі радні”;
16.00-16.15 — узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Валадар сяла”;
16.20-17.00 — выступае ансамбль “Задорніцы”;
17.00-18.00 — канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Беразуха”;
18.00-19.00 — перапынак;
19.00-21.00 — канцэрт артыстаў Клімавіцкага раёна (Сяргей Булянкоў, Таццяна Фрузорава, Ганна Максіменка, Вікторыя Іванова, Раман Мышкоўскі, Слава Фаменка, Людміла Вароніна і інш.);
21.00-21.30 — дыскатэка.
Будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі (з 14.30 да 17.00 — на школьным стадыёне), гандлёвыя кропкі і падворкі (з 14.00 да 18.00).
А на заканчэнне, у 21.30, — святочны феерверк.

 

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники