Наш беларускі край

У раённай гімназіі ў рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» прайшло чарговае цікавае мерапрыемства, прысвечанае гэтай тэме. Яго падрыхтавала класны кіраўнік 4 «Б» класа Галіна Людзвігаўна Букініч.
Вучні расказалі пра нашу сінявокую краіну, паглядзелі відэафільм пра Клімаўшчыну. Удзельнікі свята ўзгадалі некаторыя звычаі і абрады беларусаў, нацыянальныя гульні, загадкі, прыказкі і прымаўкі, праспявалі песні. На мерапрыемства былі запрошаны і бацькі чацверакласнікаў. Яны прыгатавалі нямала смачных нацыянальных страў, якімі потым з задавальненнем ласаваліся дарослыя і дзеці.
Таццяна Салаўёва.