Лілася песня беларуская

Талентаў у Мілаславіцкай сярэдняй школе шмат. Таму музычны конкурс «Ліся, песня беларуская!» тут прайшоў на добрым узроўні.
Як паведаміла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Марыя Анатольеўна Шавярдо, шырока былі прадстаўлены беларускія народныя песні і творы беларускіх аўтараў.
Вельмі стараліся выканаўцы, спявалі натхнёна. Маленькай зорачкай бліснула вучаніца першага класа Алена Сяргеенка са сваёй песняй «Калыханка». А пераможцай быў прызнаны квартэт дзявятага класа ў складзе Марыі Блюмер, Кацярыны Фокінай, Яны Гаель і Ганны Гаўрыленка.
Галіна Віктарава.