Беражы здароўе з маленства

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці 18 чэрвеня пачалася акцыя “Адпачынак — без алкаголю”. Яе мэта — правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў сярод дзяцей, каб папярэдзіць п’янства і алкагалізм.
Да 27 чэрвеня ўключна будуць працаваць інфармацыйна-прапагандысцкія групы. Адбудуцца іх выезды ў аздараўленчыя лагеры, месцы масавага адпачынку грамадзян.
Пройдуць рэйды па гандлёвых прадпрыемствах. Задача — выявіць факты продажу спіртнога непаўналетнім. Адказныя асобы пабываюць у шматдзетных і праблемных сем’ях.
Мікалай ЛЕНЧЫКАЎ.