Экзатычны ласунак

На «Страусіным ранча» у разгары яйканосны сезон. Зараз атрымана больш за 1000 штук яек, паведаміў дырэктар Аляксандр Залаценка. Каля 70 працэнтаў іх ідуць на інкубацыю, астатнія — на рэалізацыю.
Добры попыт, па словах кіраўніка, у гэтым годзе таксама на страусінае мяса: ужо прададзена звыш 4800 кілаграмаў.
Галіна ЦЫГАНКОВА.