Парадуюць спажыўцоў

Вялікім попытам карыстаецца ў пакупнікоў хлеб “Вейскі” з натуральнымі дабаўкамі вытворчасці Клімавіцкага хлебазавода. Штодзённа на прадпрыемстве выпякаюць яго каля 800 боханаў. Нядрэнна рэалізуецца бездражджавы.
Сёлета ўтрая павялічыўся продаж безалкагольных напояў. Сярод іх 9 найменаванняў прызначаны для дыябетыкаў.
Зараз у цэху, дзе робяць гэтую прадукцыю, вядзецца рамонт. Праз пэўны час спажыўцы ўбачаць на прылаўках 7 фірменных магазінаў завода і ў іншых гандлёвых кропках новыя віды смачнай прадукцыі.
— У нас створаны спецыяльны савет па кантролю за якасцю вырабаў, — каменціруе дырэктар завода Людміла Малаковіч. — Аналізуем штомесячна, якія віды прадукцыі найбольш папулярныя. Нехадавы тавар замяняем новымі распрацоўкамі.
Дарэчы, устаноўленыя на дзвюх печах парагенератары дазволілі тут ўдвая менш расходаваць газавага паліва.
Прадукцыю клімаўчан па вартасці ацанілі ў расійскіх Рославе, Дзеснагорску і Смаленску, куды сістэматычна выязджаюць з ёю нашы майстры-хлебапёкі.
Мікалай ГЛУЗДОЎ.