Прысвоена званне

Клімаўчанін Геральд Васільевіч Давыдоў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, нядаўна атрымаў добрую вестку. З Мінска ветэрану спорту, ганароваму члену Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь рашэннем кіраўніцтва Беларускага грамадскага аб’яднання “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” прысвоена званне яго ганаровага члена. Выдадзена адпаведнае пасведчанне.
Віншуем Вас, шаноўны Геральд Васільевіч.
Ул. інф.