«Там, дзе ў хвалях Астра…»

Ці ведаеце вы, наколькі багатая наша Клімаўшчына на рэчкі, азёры, ручаі? Многія з іх маюць прыгожыя, выразныя, «гаваркія» назвы.
Барка (вадзяны рукаў), выток на поўнач ад вёскі Барысавічы. Кажуць, некалі быў ён суднаходны — хадзілі баркі (лёгкія драўляныя баржы), адкуль і назва.
Ёсць возера Воран каля вёскі Папехінка, і возера Крывое каля вёскі Хадунь. Рэчка Мурашка (недалёка ад вёскі Крывая, вусце ў вёсцы Родня) і рэчка Сялянка, што ля вёскі Сялец. Ручаі Мужычок і Мярцвіца (каля вёсак Фядотава Слабада і Стары Дзедзін).
Якія яшчэ? Пра гэта вы можаце даведацца з выдання «Там, дзе ў хвалях Астра сонца промні палошча». Выйшла яно зусім нядаўна ў Клімавіцкай цэнтральнай бібліятэцы, складальнікам з’яўляецца дырэктар ЦБС Антаніна Васільеўна Сіліверстава.
Зазірніце ў цэнтральную бібліятэку, пацікаўцеся — не пашкадуеце. А спадабаецца — можаце нават і набыць сабе гэтую эксклюзіўную рэч.
Галіна Цыганкова.