У вольную хвіліну

У вольную хвіліну

Многія жыхары аграгарадка Родня любяць адпачываць у прыгожым парку, які знаходзіцца насупраць школы. Пад мілагучнае шапаценне лістоты дрэў і спеў птушак землякі вядуць гаворку адзін з адным, бацькі гуляюць з малымі дзеткамі.
Гэтыя працавітыя жанчыны Валянціна Кандраценка, Наталля Салагуб, Галіна Ільініч, Марыя Грыгар’ян (на здымку) таксама ў вольны час з задавальненнем сустракаюцца ў парку, каб пагаварыць пра жыццё, падзяліцца сваімі навінамі.
Таццяна Падліпская.