Жыта вучыла

Мяне жыта вучыла,што жыць —
Гэта не проста аб шчасці тужыць.
Гэта не гладкай дарогай ісці,
Жыць —
Дык змагацца
І праўдай свяціць.
А калі ўжо дарога твая перакрыта,
Метэорам упасці ў жыта.
Мікола МІНЧАНКА.