Першыя абітурыенты

15 ліпеня ў 9.00 пачала работу прыёмная камісія УА «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж».
Як паведаміла адказны сакратар камісіі Наталля Дземідовіч, некалькі чалавек прыехалі яшчэ раней за дзевяць гадзін. Першымі заявы ў нашу навучальную ўстанову падалі маладыя людзі з Гомеля — на аддзяленне ветэрэнарнай медыцыны, Крычаўскага раёна і вёскі Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна — на аддзяленне тэхнічнага забеспячэння працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці, Касцюковіцкага раёна — на аддзяленне заатэхніі.
Усяго ў першы дзень было прынята 26 заяў.
Нагадаем, што прыёмная камісія працуе з 15 ліпеня да 8 жніўня з 9.00 да 18.00. Выхадны — нядзеля.
Галіна ПАЎЛАВА.