Дапамога стараст

Дзевяць стараст населеных пунктаў паўторна выбраны на сходах грамадзян у Мілаславіцкім сельскім Савеце. Сярод іх — ветэраны працы Раіса Васільеўна Журава, Соф’я Мікітаўна Багачова, Марыя Фёдараўна Аляксеенка і іншыя. Менавіта з удзелам стараст распрацаваны праграмы навядзення парадку на тэрыторыі Савета, вырашаюцца надзённыя праблемы.
За актыўную работу стараста, дэпутат сельскага Савета дэпутатаў Раіса Канстанцінаўна Стос узнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў. Яе калега з аграгарадка Макеевічы Таццяна Міхайлаўна Каралёва таксама ўдастоена такога гонару. Акрамя таго, яна атрымала падзячнае пісьмо старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Іванавіча Панцюхова.
Мікалай Майскі.