Бяздонны калодзеж злучыў іх навек

Бяздонны калодзеж злучыў іх навек

Ганна Васільеўна і Віктар Парфёнавіч Скоцкія са Старога Дзедзіна (на здымку) пазнаёміліся 52 гады назад каля гэтага славутага месца. Абмяняліся позіркамі. А пасля сустрэліся ў вёсцы на танцах. З таго часу больш не расставаліся ніколі.
— Гэта для нас самае шчаслівае месца. Відаць, сустрэча была наканавана лёсам. Праз гады сямейнага жыцця мы пранеслі каханне і павагу адзін да аднаго. Выхавалі дваіх дзетак. У нас чацвёра ўнукаў і адзін праўнук, — кажа гаспадыня.
У час асвячэння старажытнай крыніцы Скоцкія зноў прыйшлі на гэта шчаслівае месца. Набралі вады, пакупаліся ў купелі.
Таццяна Іванова.