Ідзіце з раёнкай па жыцці

Ідзіце з раёнкай па жыцці

На паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Малышкавічы, якое ўзначальвае Алёна Падабед, прыходзіць нямала жыхароў. То ліст адправіць, то паштоўку ці газету набыць, то выпісаць сваё любімае перыядычнае выданне… Алёна Мікалаеўна заўжды ветліва абслугоўвае сваіх землякоў, а тыя не раз кажуць у яе адрас шчырае «дзякуй».
Зараз у работнікаў пошты адказны час — падпіска. Паштальёны рэкламуюць розныя перыядычныя выданні і афармляюць на іх падпіску. Прыемна, што сярод падпісчыкаў Малашкавіцкага паштовага аддзялення сувязі шмат сяброў раёнкі. Гэта вадзіцель ААТ «Саўгас «Малышкавічы» Дзмітрый Венгераў, пенсіянерка Таццяна Куранкова, настаўнік пачатковых класаў Наталля Малашанка, малаказборшчык Аляксандр Петрачэнка, аграном Віктар Дубяга і іншыя.
Дзякуй вам, сябры, што вы аддаеце перавагу сярод розных перыядычных выданняў «Роднай ніве». Будзем разам і далей!
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.
На здымку: загадчыца Малашкавіцкага паштовага аддзялення сувязі Алёна Падабед і юная пакупніца Жэня Жарыкава.