Восеньскія кветкі

Восеньскія кветкі

Анамальная спякота гэтага лета з надыходам восені адступіла. Але такое працяглае гарачае надвор’е ўнесла свае карэктывы ў прыроду. Некаторыя дрэвы апранулі ўжо рознакаляровае восеньскае ўбранне. Даспяваюць познія сарты яблыкаў. І раптам здараецца цуд! Побач з яблыкамі з’яўляюцца гронкі бялюткіх кветак.
Так адбылося на адной з яблынь у вёсцы Хацень. Побач з пладамі райскай яблыні на ёй цвітуць кветкі. Прахожыя здзіўляюцца такой незвычайнай з’яве.
Таццяна Падліпская.