Мая Беларусь

Мая Беларусь

Юрый Кадаценка вучыцца ў 10 “А” класе раённай гімназіі. Ён займае актыўную грамадскую пазіцыю, добра вучыцца, вядзе здаровы лад жыцця. Не так даўно быў праведзены конкурс аратарскага майстэрства “Беларусь і я!”, у якім Юра прымаў актыўны ўдзел і стаў адным з пераможцаў.
У выступленні юнака гаворыцца: “Беларусь — краіна блакітных азёр і рэк, буслоў і зуброў. Беларусы — працавітыя і гасцінныя людзі. Наша сталіца перажывае другую маладосць. Беларускі спорт зараз на пад’ёме. Дзяржава прайшла шлях ад Полацкага і Тураўскага княства да БССР і Рэспублікі Беларусь. Я лічу, што Беларусь — гэта я, бо ад нас асабіста шмат чаго залежыць. Трэба паважаць сваіх продкаў, сваю гісторыю, культуру.
Францішак Багушэвіч пакінуў нам такі запавет: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…”
У нашай краіне лёгка быць маладым. Няхай будзе так і надалей”.