На любы густ

Летась майстрыцы РУПП “Магілёўхлебпрам” філіяла “Клімавіцкі хлебазавод” асвоілі 65 адзінак хлебабулачных вырабаў і 89 — кандытарскіх. Гэта складае 63% і 31,8% адпаведна ад агульнага аб’ёму вытворчасці. За адзінаццаць месяцаў 2010 года выраблена 1509 тон хлебабулачнай прадукцыі, 37 тон — кандытарскай, 17 тон павідла, 28 тыс. дал безалкагольных напояў.
Трэба сказаць, што на прадпрыемстве павялічылі іх выпуск у параўнанні з 2009 годам у 2,2 раза. Тэмп росту таварнай прадукцыі склаў 108,1 працэнта да ўзроўню 2009 года.
Клімаўчане з поспехам удзельнічалі ў розных выставах-кірмашах. Напрыклад, “Веснавы калейдаскоп”, “Шырокі кірмаш”, “Рэгіёны Расіі і Беларусі – 2010” (г. Смаленск), у рэспубліканскім аглядзе якасці “Ласунак – 2010”.
Пернікі “Шарм” і “Клімавіцкі” заваявалі залатыя медалі.
Кожны тыдзень прадстаўнікі хлебазавода плённа гандлююць яго вырабамі ў расійскіх гарадах Рослаў і Дзеснагорск.
Да навагодніх святаў плануецца вырабіць 2 тоны тортаў.
Як зазначыла дырэктар Людміла Малаковіч, у мінулым годзе набыты 2 параўтваральныя ўстаноўкі, пончыкавы аўтамат, вакуум-апарат для вырабу павідла, пласцінчаты воданагравальнік.
Мікалай Глуздоў.