Жыллё — працавітым

Калектыў ДУКДП “Клімавіцкая ДБПМК-9”, дзе працуюць амаль 170 чалавек, сёлета ўвёў у эксплуатацыю 2385 м2 жылля. Гэта 40-кватэрны дом жыллёва-будаўнічага кааператыва № 17 па завулку Рэвалюцыйны.
За адзінаццаць месяцаў, як паведаміла эканаміст Алеся Белькіна, рост аб’ёмаў тут склаў 109,7%, рэнтабельнасць — 4,6%.
Зараз завяршаецца будаўніцтва “саракоўкі” у горадзе Крычаве і малочна-таварнай фермы на 640 галоў дойнага статку ў вёсцы Ельня Хоцімскага раёна.
У планах на 2011 год — будаўніцтва 70-кватэрнай шматпавярхоўкі па вуліцы 50 год СССР у Клімавічах, чатырох аднакватэрных каркасна-шчытавых дамоў для працаўнікоў падсобнай гаспадаркі РУП “Клімавіцкі ЛГЗ”. Пастаўшчык шчытоў — Шклоўская папяровая фабрыка.
Мікалай Глуздоў.