Канцэрт для вяскоўцаў

Артысты раённага цэнтра культуры прыехалі ў Кісялёву Буду і ў мясцовым клубе далі для вяскоўцаў паўтарагадзінны канцэрт. «Букет з белых руж» — так рамантычна ён называўся.
Сяргей Булянкоў, Аляксей Клюшнікаў, Галіна Суялка, Ірына Асмалоўская, па словах мясцовай жыхаркі Людмілы Гарбачовай, так спадабаліся гледачам, што яны горача апладзіравалі кожнаму нумару. Музычнае суправаджэнне забяспечваў Аляксандр Цімаховіч.
Будзянцы задаволены: вось дык парадавалі гараджане канцэртам!
Галіна Віктарава.