Новы ўзровень

18 выкладчыкаў і 3 майстры вытворчага навучання з дзяржаўнага аграрнага каледжа павысілі летась сваю кваліфікацыю. Укараненне інавацыйных педагагічных тэхналогій, удасканаленне ўжо існуючых — першаступенная задача, пастаўленая перад калектывам, кіраўніцтвам установы.