Зімовае малако

У Кісялёва-Будскім сельскім Савеце на прыватных падворках утрымліваецца 204 каровы. Малако ў гаспадароў збірае КВУП «Сяляне»: штодзённа — звыш 600 літраў.
Зімой на колькасць прадукцыі буронкі не надта шчодрыя, а вось тлустасць добрая. Як зазначае бухгалтар прадпрыемства Людміла Гарбачова, у цэлым па сельсавеце тлустасць малака ад прыватнага сектара складае звыш чатырох працэнтаў. За якасцю пільна сочыць мясцовы лабарант Ларыса Канева.
Галіна ВІКТАРАВА.