Адкрыты новы маршрут

На аўтастанцыі г. Клімавічы ўкараняецца сістэма цэнтралізаванага продажу білетаў на аўтамабільны транспарт.
Як паведамілі на аўтастанцыі, ужо зараз можна набыць білеты на грамадскі аўтатранспарт, які адпраўляецца з аўтавакзалаў (аўтастанцый) гарадоў Магілёўскай вобласці. А ў хуткім часе можна будзе заказаць білет на любы рэйс з любога горада Беларусі. Праўда, калі патрэбны вам аўтобус (маршрутка) адпраўляецца, скажам, з Віцебска ці Мінска, то туды вам трэба будзе і прыбыць у пэўны час.
Зараз жыхарам Клімаўшчыны прасцей будзе дабрацца да суседняга райцэнтра: адкрыты новы прыгарадны маршрут «Клімавічы — Касцюковічы». Як паведамілі на аўтастанцыі, ён будзе абслугоўвацца індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
«Маршруткі» ходзяць тры разы на тыдзень: у панядзелак, сераду і пятніцу.
Галіна Віктарава.