Вясну прывіталі

Вясну прывіталі

Як вядома, астранамічная вясна наступіла толькі 21 сакавіка. А напярэдадні, у суботу 19 сакавіка, у гарадскім парку праходзіла свята, прысвечанае развітанню з Зімой-матухнай і сустрэчы Вясны-прыгажуні. Яго ўдзельнікамі разам з работнікамі раённага цэнтра культуры былі вакальны ансамбль Ціманаўскага СДК і дзіцячы ўзорны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Астраначка” Старадзедзінскага сельскага клуба.
Трэба сказаць, што прыйшоўшыя на свята жыхары Клімавічаў народны абрад (у нейкай ступені) пабачылі, а вось бліноў ды “жаваранкаў” (абавязковых атрыбутаў Масленкі і Саракоў) так і не паспыталі.
Валянціна Кляцко.