«На сваёй зямлі»

У VІ Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка “На сваёй зямлі” (ён у Беларусі праводзіцца з 2006 г.) прынялі ўдзел юныя мастакі з 22 краін. Журы конкурсу разгледзела звыш дзесяці тысяч работ.
Прыемна адзначыць, што малюнак 14-гадовай Лізаветы Арцёменка, якая займаецца ў студыі дэкаратыўнай кампазіцыі Клімавіцкага раённага Дома рамёстваў (выкладчык А.В.Котаў), адзначаны Дыпломам ІІІ ступені.
Работа Лізы ўвайшла ў экспазіцыю VІ Міжнароднай выставы дзіцячага малюнка “На сваёй зямлі”. Разам з шэрагам іншых яна будзе экспанавацца ў галерэях Беларусі і не толькі.
Валянціна КВАРЦЮК.