Невычэрпная крыніца творчасці

Невычэрпная крыніца творчасці

Узорны фальклорны гурт «Купалачка» створаны ў 1996 годзе і зараз дзейнічае на базе Дзмітраўскага філіяла Клічаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Назва адлюстроўвае асноўны накірунак дзейнасці калектыву — аўтэнтычны фальклор. Матэрыял, над якім працуе «Купалачка», блізкі па зместу, па духу. Гэта спадчына, перададзеная матулямі і бабулямі. Невычэрпнай крыніцай развіцця калектыву з’яўляецца народная песня. У састаў гурта ўваходзяць навучэнцы аддзялення народных харавых спеваў. Нязменны кіраўнік «Купалачкі» — Наталля Коктыш. Удзельнікі гурта займаюцца этнаграфічнай працай — едуць у экспедыцыі, занатоўваюць цікавыя звесткі.
«Купалачка» прымае актыўны ўдзел у абласных, рэгіянальных, міжнародных конкурсах, фестывалях, мерапрыемствах. Сваёй творчасцю калектыў сцвярджае, што пакуль у сэрцах людзей жыве гарачая любоў да роднай мовы, традыцый і культуры беларускага народа — яго спадчына неўміруча.