Адраджэнне традыцый

Адраджэнне традыцый

Сёлета спаўняецца 230 гадоў з дня заснавання герба Клімавічаў. Свята, прысвечанае гэтай падзеі, пройдзе ў вёсцы Стары Дзедзін у жніўні. Плануецца, што на мерапрыемства будуць запрошаны пчаляры-аматары.
Дарэчы, у мінулым годзе ў Старым Дзедзіне святкавалі юбілей. Нягледзячы на спякоту, у мерапрыемстве бралі ўдзел не толькі самадзейныя артысты, жыхары нашага рэгіёна, але і госці з Расіі і Украіны. У канцэртнай праграме прыняла ўдзел зорка беларускай эстрады Ірына Дарафеева.
У вёсцы захоўваюцца народныя традыцыі і звычаі. Дастаткова нагадаць, што менавіта тут створаны ўзорны фальклорна-этнаграфічны дзіцячы калектыў “Астраначка”.
Больш дэталёва з праграмай свята мы пазнаёмім сваіх чытачоў перад пачаткам яго правядзення. Таму сачыце за нашай газетай.
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.
На здымку: магіляўчанін Уладзімір Пятрэнка з дочкамі-двайнятамі Ангелінай і Варварай часта прыязджае на Клімаўшчыну. Гэта малая радзіма яго жонкі. Кожны раз, бываючы тут, ён абавязкова наведвае крыніцу “Бяздонны калодзеж”, што знаходзіцца недалёка ад вёскі Стары Дзедзін.