Студэнцкае сена

Клімавіцкі аграрны каледж рыхтуе спецыялістаў для вёскі. Каб быць рознабакова падрыхтаванымі, трэба паспрабаваць сябе ў розных якасцях. Таму студэнты не толькі набываюць веды, але і працуюць. У дадзеным выпадку хлопцы і дзяўчаты, навучэнцы групы 22 заатэхнічнага аддзялення, шчыравалі на нарыхтоўцы сена для статку вучэбнай гаспадаркі. Кіраўнік Наталля Міхайлаўна Драздова добра адгукаецца пра сваіх падначаленых.
У першых радах у працы — Марыя Савельева, Крысціна Калінічэнка, Дар’я Бабкова, Алена Дзянісава, Сяргей Куляшоў, Юля Карпачова, Алег Герасімовіч, Марына Арганістава.