Уласціва стараннасць

Сярод асноўных клопатаў працаўнікоў раённага вузла паштовай сувязі зараз — правя-дзенне якаснай падпіскі на перыядычныя выданні, дастойнае выкананне паўгадавога плана. У ліку лепшых аддзяленняў сувязі можна, па словах начальніка Уладзіміра Данекі, назваць Гусаркаўскае (начальнік Ірына Серадова), Ціманаўскае (Раіса Пракудзіна), трэцяе гарадское (Таццяна Філімонава) і іншыя.
Завяршаюцца работы па добраўпарадкаванню тэрыторыі РВПС пасля рамонту будынку. Ідзе паступовая падрыхтоўка да новага ацяпляльнага сезону.
Плённа працуюць і вадзіцелі. Сярод іх — ветэран Аляксандр Сігаеў, Ігар Зайцаў, Васіль Ануфрыеў.
Мікалай ЛЕНЧЫКАЎ.