Уражанняў будзе багата

Сёлета, як і ў папярэднія гады, у летні час многія дзеці змогуць адпачыць у перасоўным палатачным лагеры “Рамантык”. Дырэктар ЦТКіЭ Рэгіна Аляксеенка паведаміла, што будуць дзейнічаць тры экскурсійныя змены.
Напачатку кожнай школьнікі пабываюць у розных знакамітых кутках Клімаўшчыны. Пасля іх чакаюць цікавыя паездкі — Горкі, Леніна, знаёмства з дрыбінскімі шапаваламі, музей імя Канстанціна Заслонава ў Оршы, плаванне на цеплаходзе па Дняпры ў Александрыю, аквапарк у Гродне.
— Словам, сустрэчы з роднымі краявідамі стануць для рабят незабыўнымі. Асаблівая ўвага будзе нададзена бяспечнасці экскурсій.
Мікалай ГЛУЗДОЎ.