Пачастуйцеся сушкамі

Пачастуйцеся сушкамі

На Клімавіцкім хлебазаводзе шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі. Каля 50 відаў хлебабулачных, звыш 40 — кандытарскіх вырабаў, безалкагольныя напіткі, павідла яблычнае “Беларускае” маюць устойлівы попыт у пакупнікоў. Прычым і ў некаторых расійскіх памежных гарадах.
Якасныя і натуральныя прадукты завода справядліва заслужылі найлепшыя водгукі спажыўцоў.
Як паведаміла галоўны тэхнолаг прадпрыемства Галіна Семчанка, за перыяд з пачатку года выпушчана каля 750 тон хлебабулачных, 11,2 — кандытарскіх, 420 тон — дыетычных вырабаў.
Працягваецца паступленне ў фірменную і раённую спажывецкую гандлёвую сетку шматлікіх відаў сушак. Вабяць такія з іх, як, напрыклад, “Заслаўскія з фруктозай”, “Посныя”, “Трыумф”, “Малочная казка” і іншыя.
Працуючы ў напрамку далейшай мадэрнізацыі прадпрыемства, завадчане рэальна дбаюць пра эканомію энерганосьбітаў.
Мікалай Глуздоў.
На здымку (злева направа): цеставод Галіна Пішчулёва, машыніст цестаробчай машыны Ірына Дзехканбоева.