Будзем сябрамі

Чым бы дома ні займаўся —
Калі ты не падпісаўся
На раённую газету —
Нагадаем мы пра гэта.

Ўсе мясцовыя навіны
Для жанчыны, для мужчыны —
Кожны знойдзе, што захоча,
Ўбачыць дзень на свае вочы:

Хто — шчыруе, дом будуе,
Хто — заўзята…лайдакуе.
Зможам вас павіншаваць
І пра лепшых напісаць.

Слова добрае не шкодзіць,
З ім і ніва плённа родзіць.
Будзем вернымі сябрамі,
Не развітвайцеся з намі!
Мікола ГЛУЗДОЎ.