Шукаем таленты

З 14 па 20 верасня ў нашым раёне будзе праводзіцца агляд-конкурс творчых праграм “Пяю табе, мой край родны”. У ім прымуць удзел творчыя каманды і калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада.
Мэта мерапрыемства — прапаганда і садзеянне развіццю мастацкай самадзейнасці, пошук, падтрымка талентаў Клімаўшчыны. Нагадаем, што конкурсныя праграмы павінны адлюстроўваць лепшыя традыцыі, ідэалы беларускага народа, раскрываць яго духоўнае багацце, любоў да малой радзімы, Клімаўшчыны.
Ул. інф.