З павагай да традыцый

З павагай да традыцый

Жыхарка вёскі Пянькоўка Валянціна Маханькова ўвесь час вучыць сваіх дзяцей, а цяпер і ўнукаў, шанаваць традыцыі продкаў, не забывацца народных песень, абавязкова наведваць святыя месцы і жыватворныя крыніцы.
Валянціна Віктараўна каля дваццаці гадоў працуе загадчыцай мясцовага клуба. Яна часта ладзіць з землякамі народныя святы, узгадвае з імі старадаўнія абрады.
Таццяна Падліпская.
На здымку: В.В. Маханькова каля “Бяздоннага калодзежа” у вёсцы Новы Дзедзін разам з сынам Сяргеем і ўнукам Аляксандрам.