З вецярком на скутары

З  вецярком  на  скутары

Праязджаючы па вуліцы Зялёнай, звяртаеш увагу на хату, каля якой пляцецца вінаград. Тут жывуць Віктар Андрэевіч і Надзея Аўрамаўна Фраловы. Разам яны — амаль паўстагоддзя. У іх — двое сыноў і чацвёра ўнукаў.
Гаспадар працаваў жывёлаводам. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Мае ён ганаровыя граматы. За плячыма яго другой паловы — доўгі час працы на будоўлі.
Летам Віктар Андрэевіч з ахвотай збірае дары лесу. Галоўны яго памочнік у гэтай справе — скутар. Вось ужо восем гадоў ён дапамагае яму хутка апынуцца ў патрэбным месцы і прыехаць дадому не з пустымі рукамі. З крамяных баравікоў яго жонка робіць смачныя стравы.
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.