Запрашаем на свята

Запрашаем на свята

Летась, 14 жніўня, якраз на Макавея, у старажытнай вёсцы Стары Дзедзін, на ўзбярэжжы хуткаплыннага Астра, ладзілі святочнае мерапрыемства, прысвечанае яе колішнім знакамітым землякам і сучасным насельнікам.
Дзякуючы ініцыятыве мясцовай улады напярэдадні была акультурана жыватворная крыніца, якую здавён нараклі ў народзе «Бяздонны калодзеж». Як сведчыць легенда, колісь тут знаходзілася цэркаўка. Аднак яна правалілася пад зямлю.
Тады ж адбыўся Хрэсны ход і быў здзейснены малебен з водасвяццем крыніцы. Сабралася ў Старым Дзедзіне гасцей багата.
Мінуў год. І вось зноў у нядзелю, 14 жніўня, у вёсцы пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 230-гадоваму юбілею з дня заснавання герба горада Клімавічы. Гасцей чакаюць цікавыя сустрэчы. Будзем на свяце і мы, журналісты «Роднай нівы». Ну а каму не давядзецца завітаць у Стары Дзедзін, чытайце раёнку. Мы абавязкова напішам пра гэтую падзею.
Ул. інф.